| |
|
|
АБ НАС
Сардэчна запрашаем!
Адкрытае акцыянернае таварыства "Белрамбудсувязь" Рэспублікі Беларусь 40 гадоў ажыццяўляе сваю дзейнасць у вобласці будаўніцтва на тэрыторыі рэспублікі.Таварыства ўваходзіць у сістэму Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, выконвае работы па будаўніцтву, рэканструкцыі і рамонту аб'ектаў нерухомасці, сетак, сістэм і будынкаў электрасувязі, мантажу, наладцы і тэхнічнаму абслугоўванню сродкаў сістэмы аховы і пажарнай сігналізацыі, вырабляе тратуарную плітку, мэблю па індывідуальным замовам; аказвае аўтатранспартныя паслугі.
Таварыства мае ліцэнзіі на права ажыццяўлення дзейнасці па праектаванні і будаўніцтву будынкаў і збудаванняў I і II узроўняў адказнасці і правядзенню інжынерных пошукаў для гэтых мэтаў, у вобласці прамысловай бяспекі, сувязі, па забеспячэнні пажарнай бяспекі, бяспекі юрыдычных і фізічных асоб, ажыццяўленні перавозак пасажыраў і грузаў аўтамабільным, унутраным водным, марскім транспартам.
Філіялы Таварыства размешчаны ў Брэсце, Віцебску, Гродна, Магілёве і маюць вытворчыя базы, паркі будаўнічай тэхнікі, сродкі малога механізавання.
|